Бензема — найлепшы футбаліст сезону па версіі УЕФА

Бензема — найлепшы футбаліст сезону па версіі УЕФА

Нападаючы мадрыдскага "Рэала" і зборнай Францыі Карым Бензема — найлепшы футбаліст сезону па версіі УЕФА. У чацвер на ўрачыстай цырымоніі ў Стамбуле ён атрымаў узнагароду.

У 34-гадовага Бензема атрымаўся выдатны сезон. Ён выйграў з камандай Лігу чэмпіёнаў, чэмпіянат і Суперкубак Іспаніі (стаў найлепшым бамбардзірам ва ўсіх гэтых турнірах). У 46 матчах за "Рэал" забіў 44 галы і аддаў 15 выніковых перадач.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі