Вы тут

"Белсат": Марыя Калеснікава распавяла пра пагрозы з боку сілавікоў

Марыя Калеснікава / Еўрарадыё

Марыя Калеснікава ў сваім лісце распавяла пра пагрозы з боку першага намесніка кіраўніка МУС Генадзя Казакевіча падчас яе выкрадання. Ліст апублікаваў "Белсат".

Калеснікава напісала, што Казакевіч пагражаў ёй і сказаў, што яна будзе "25 гадоў без зубоў на зоне шыць кашулі сілавікам".

Письмо Марии Колесниковой / Белсат

Генадзь Казакевіч — першы намеснік кіраўніка МУС. 12 кастрычніка ён заявіў беларусам, што "ў выпадку неабходнасці" сілавікі прыменяць баявую зброю і спецсродкі для разгону пратэстных акцый.

Марыю Калеснікава выкралі раніцай 7 верасня ў цэнтры Мінска. Неўзабаве з'явілася інфармацыя, што Марыю спрабавалі сілком вывезці ва Украіну. Каб гэтага пазбегнуць яна разарвала свой пашпарт і была зноў затрыманая. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА Жодзіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.