“Белавія” два дні будзе прадаваць білеты па 25 еўра ў адзін бок

“Белавія” два дні будзе прадаваць білеты па 25 еўра ў адзін бок

Беларуская авіякампанія “Белавія” аб’явіла пра зімовы распродаж. Два дні будзе прадаваць білеты па 25 еўра ў адзін бок. Да сумы дадаюцца таксы і зборы. Як інфармуе прэс-служба авіякампаніі, у акцыі ўдзельнічаюць усе рэгулярныя маршруты (акрамя Бейрута). Білеты можна купляць як з Мінска, так і ў Мінск на перыяд з 28 лістапада да 24 сакавіка 2018-га. Падкрэсліваецца, што набываць квіткі можна толькі на сайце belavia.by.

Зімовы распродаж стартуе 28 лістапада ў 00:01, а скончыцца 29 лістапада ў 23:59.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі