Беларусы афіцыйна перасталі лічыцца легіянерамі ў КХЛ

Беларусы афіцыйна перасталі лічыцца легіянерамі ў КХЛ

Беларусы афіцыйна перасталі лічыцца легіянерамі ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Адпаведныя праўкі былі ўнесены ў рэгламент лігі на завочным пасяджэнні яе савета дырэктараў, інфармуе ria.ru са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

Як паведамляла Еўрарадыё, яшчэ 1 верасня прэзідэнт КХЛ Дзмітрый Чарнышэнка заявіў, што беларускія хакеісты з новага сезону больш не маюць статусу легіянераў у лізе. Згодна з рэгламентам, агульная колькасць заяўленых для ўдзелу ў матчы хакеістаў у складзе расійскай каманды, якія не маюць права выступаць за зборную Расіі, не павінна быць болей за пяць. Каб не страціць кантракты, некаторыя беларускія хакеісты прымаюць грамадзянства РФ. Праблему на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным уздымаў Аляксандр Лукашэнка.

Нягледзячы на заяву Чарнышэнкі, 14 лістапада высветлілася, што беларусы па-ранейшаму лічацца ў КХЛ легіянерамі. Толькі як легіянера змагла заявіць навасібірская "Сібір" беларускага абаронцу Паўла Вераб'я. Цяпер гэтая праблема вырашана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі