Вы тут

Беларуску назвалі найлепшай актрысай на кінафестывалі ў Іспаніі

Кадр з фільма "Возера радасці"

Беларуску назвалі найлепшай актрысай на фестывалі кароткаметражнага кіно FICBUEU у Іспаніі. Наста Пляц выканала галоўную ролю ў фільме "Возера радасці", знятым Аляксеем Палуянам паводле аднайменнага рамана Віктара Марціновіча.

Пра гэтую падзею пісьменнік паведаміў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

Наста Пляц не з'яўляецца прафесійнай актрысай. Маленства яна правяла ў Магілёўскай SOS-вёсцы.

На фестываль FICBUEU выстаўляюць усе віды мастацкіх кароткаметражных фільмаў незалежна ад жанру, за выключэннем дакументальнага кіно. Першы прыз складае 2000 еўра, другі — 1000. Найлепшую актрысу адзначаюць дыпломам.