Беларускія рэканструктары прымуць удзел у “Гумбіненскай баталіі”

Рэканструкцыя прысвечаная пераможнай баталіі войска Расійскай імперыі пад горадам Гумбіненам (цяпер Гусеў) у 1914 годзе, перадае БелаПАН. У гэтым маштабным мерапрыемстве апроч беларусаў прымуць удзел аматары гісторыі з Расіі. Украіны, Польшчы, Чэхіі і краін Балтыі.


Удзельнікі пакажуць бой за ўзяцце апорнага пункту, якім выступіць усходне-пруская сядзіба, абароненая нямецкімі і аўстрыйскімі часткамі. У часе рэканструкцыі прадэманструюць асноўныя спосабы і тактыка вядзення баявых дзеянняў у пачатковы перыяд Першай сусветнай вайны на Усходнім фронце.



Гумбіненская баталія стала адной з першых перамог Расіі ў той вайне. У выніку расійскае войска развіла наступ на тэрыторыі Усходняй Прусіі, узяло Інстэрбург і іншыя населеныя пункты. Пасля гэтай перамогі сарваліся планы нямецкага камандавання па захопе Парыжу і вываду Францыі з вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі