Беларускія распрацоўшчыкі прэзентавалі "інтуітыўную клавіятуру"

Беларускія распрацоўшчыкі прэзентавалі "інтуітыўную клавіятуру"

Беларускі стартап Cltvetura LLC прэзентаваў "першую ў свеце інтуітыўную клавіятуру", якая спалучае ў сабе мыш і тачпад. Як піша TUT.by, распрацоўшчыкі паказалі фінальную версію прылады і распавялі пра планы выхаду на сусветны рынак.

Прынцып працы прылады: усе дзеянні па кіраванні курсорам можна ажыццяўляць, не адрываючы пальцаў ад клавіятуры. Спецыяльнае ПЗ распазнае, калі карыстальнік друкуе тэкст, а калі яго пальцы проста ляжаць на клавішах. Можна прагортваць старонку, выдзяляць тэкст і рабіць іншыя аперацыі і не адваблівацца на мыш.

Clevetura ужо знайшла інвестара, каб запусціць масавую вытворчасць і выйсці на сусветны рынак. Тэхналогіі беларускіх распрацоўшчыкаў будуць выкарыстоўвацца ў клавіятуры пад назвай Click&Touch ад брэнда Prestigio.



 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі