На выходных у Беларусі прагназуюць туман і кароткачасовыя дажджы

Туман, ілюстрацыйнае фота

Туман, ілюстрацыйнае фота / t.me/gorodmozyr/

У суботу, 31 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку ш асобных раёнах чакаецца туман. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні 3-8 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +6...+11 градусаў.

У нядзелю, 1 лістапада, будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе, удзень месцамі па краіне чакаюцца невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўночнай чвэрці 4-9 метраў за секунду. Уначы тэрмометры пакажуць ад 1 градуса марозу да 6 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 4-10 градусаў са знакам "плюс". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.