Без дажджоў, але з туманам — прагноз надвор'я ў Беларусі на сераду
Восень, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
У сераду, 28 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Дажджы не прагназуюцца, але ўначы і зранку магчымы туман. Вецер будзе ўсходні, 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэ за нуль, на ўсходзе чакаецца ад -1 да +1 градуса. Удзень прагназуецца 8-13 градусаў цяпла.
У чацвер, 29 кастрычніка, месцамі па Беларусі прагназуюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца пераменных кірункаў, 3-8 метраў за секунду. Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў са знакам "плюс". Удзень паветра прагрэецца да 7-13 градусаў цяпла.