Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек
У зняволенні 1466 чалавек, прызнаных палітвязнямі / novychas.online

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Гэта — Максім Сташулёнак, Ірына Савашынская, Канстанцін Зарэмба, Альберт Гарбуз, Максім Сеннік, Вольга Гладкая, Уладзіслаў Шукан, Дзмітрый Юртаеў, Мікіта Нядзелька, Наталля Сялях, Максім Палітаў і Аляксандр Несцярэнка. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Згаданым асобам выстаўлены абвінавачванні, яны ўзятыя пад варту ці ім ужо вынесены прысуды па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". 

У Беларусі налічваецца 1466 палітзняволеных. Гэта чарговы антырэкорд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі