Беларускія лётчыкі пасадзілі штурмавік Су-25 у начных умовах на трасу

Беларускія лётчыкі пасадзілі штурмавік Су-25 у начных умовах на трасу

Беларускія лётчыкі першымі на постсавецкай прасторы, а, магчыма, і ў свеце пасадзілі штурмавік Су-25 у начных умовах на трасу. Пра гэта заявіў міністр абароны нашай краіны Андрэй Раўкоў. Пасадка Су-25 адбылася 18 чэрвеня на аэрадромны ўчастак дарогі Мінск — Магілёў у Чэрвеньскім раёне, інфармуе БЕЛТА.

А ў вячэрні час там прызямліліся вучэбныя самалёты Як-130 і знішчальнікі МіГ-29. Фотарэпартаж і відэа гл. тут.

Міністр абароны адзначыў, што лётчыкі ўпэўнена выканалі вучэбна-баявыя задачы, з добрага боку паказвае сябе і тэхніка. Газета "СБ. Беларусь сегодня" адзначае, што двум беларускім ваенным лётчыкам можна прысвойваць неафіцыйны тытул "начных снайпераў".

Як паведамляла Еўрарадыё, на працягу некалькіх дзён у нашай краіне праводзілася лётна-тактычнае вучэнне. Лётчыкі адпрацоўвалі выкарыстанне ўчастка аўтадарогі ў якасці запаснога аэрадрома ў розны час сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі