Беларускі ў нацыянальных строях прынеслі гарбуз да амбасады Расіі

Беларускі ў нацыянальных строях прынеслі гарбуз да амбасады Расіі

5 снежня да расійскай амбасады ў Мінску дзве дзяўчыны ў нацыянальных строях прынеслі гарбуз, які паклалі каля брамы. Ім дапамагаў хлопец.

Акцыю зладзілі актывісты кампаніі "Свежы вецер". У каментары журналістам актывіст кампаніі Сяргей Бульба нагадаў, што гэта даўні беларускі звычай — нявеста выкатвае гарбуз, калі жаніх ёй не падабаецца.

"У нашым выпадку гэта азначае: давайце сябраваць, але жыць мы будзем у розных дамах, кожны ў сваім", — удакладніў Сяргей Бульба.

Ён паспрабаваў перадаць расійскаму амбасадару Дзмітрыю Мезенцаву зварот грамадскай кампаніі "Свежы вецер". Аўтары гэтага дакумента папярэджваюць амбасадара, што будуць бараніць незалежнасць Беларусі "ўсімі даступнымі захадамі ў межах беларускага закону". Аднак зварот у Сяргея Бульбы не прынялі і параілі даслаць праз пошту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі