Беларускі экспарт вырас на 19,5%

Беларускі экспарт вырас на 19,5%

За першыя сем месяцаў 2017 года беларускі экспарт тавараў і паслуг вырас на 19,5% (у параўнанні з аналагічным перыядам 2016-га, у параўнанні з чэрвенем 2017-га знізіўся на 7,1%). Ён склаў 19,739 млрд долараў, інфармуе прэс-служба Нацбанка.

Сальда гандлю таварамі і паслугамі вырасла да 489 млн долараў (у аналагічны перыяд мінулага года было толькі $73,9 млн). Станоўчае сальда ў ліпені вырасла на 17,4%. Што да імпарту тавараў і паслуг, то за сем месяцаў бягучага года ён вырас да 19,250 млрд долараў (на 17,1%, калі параўноўваць з дадзенымі за студзень-ліпень 2016 года). Сальда па гандлю таварамі атрымалася адмоўнае — 1 млрд 141 млн долараў. А вось сальда па гандлю паслугамі станоўчае — 1 млрд 630 млн долараў. За акрэслены перыяд экспарт паслуг вырас амаль на 15%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі