Беларускі "Чырвоны крыж" зладзіць "выбух цягніка з хімікатамі"

Беларускі "Чырвоны крыж" зладзіць "выбух цягніка з хімікатамі"

Беларускі "Чырвоны крыж" ладзіць у Мінску міжнародную школу па падрыхтоўцы да надзвычайных сітуацый. Валанцёры будуць адпрацоўваць дзеянні падчас выбуху чыгуначнага састава з хімікатамі, разгортваць лагер для пацярпелых, эвакуяваць ахвяраў здарэння пры дапамозе верталётаў.

Вучэнні пройдуць з 25 па 30 ліпеня ў вёсцы Светлы Гай Барысаўскага раёна, дзе працуе філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. На іх прыедуць 120 валанцёраў з 10 краінаў, у тым ліку з Балгарыі, Нарвегіі і Катара.

"Самая відовішчная частка міжнароднай школы адбудзецца 28 ліпеня, — паведамілі Еўрарадыё ў "Чырвоным крыжы". — З 6 гадзінаў раніцы валанцёрам давядзецца на практыцы прымяніць ўсе атрыманыя веды. Але сцэнар да апошняга трымаецца ў сакрэце".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі