Вы тут

Беларускі амбасадар у РФ: Мы мусім выйсці на новы этап інтэграцыі

БЕЛТА

Беларусь і Расія павінны выйсці на новы этап інтэграцыі, хоць гэты працэс у рамках Саюзнай дзяржавы ідзе няпроста. Пра гэта заявіў амбасадар Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка, выступаючы на адкрыцці канцэрту з нагоды Дня шматнацыянальнай Расіі, які праходзіць у Мінску, паведамляе TUT.by

Дыпламат кажа, што “большасць беларусаў і расіянаў сёння, напэўна, шкадуе пра распад вялікага Савецкага Саюза” і ў іншых акалічнасцях у гэтай краіны, “напэўна, магла б атрымацца крыху лепей”.

Сямашка нагадаў, што сёлета, 8 снежня будзе адзначацца 20-годдзе стварэння Саюзнай дзяржавы.

“Падводзячы вынікі 20-годдзя сумеснага супрацоўніцтва, цяпер мы перажываем прынцыповы этап, калі вырашаем рухацца далей у рамках Саюзнай дзяржавы. Разам з амбасадарам, урадамі нашых краінаў мы вырашаем гэту праблему, задачу. Няпроста ідзе працэс, але мы ж сёння канстатуем, што мы павінны выйсці на новы этап. Разам мы мацнейшыя”, —  сказаў беларускі амбасадар.