Беларусам выплацілі за забітых свіней больш за 21 млрд рублёў

Нагадаем, прычынай ліквідацыі стала афрыканская чума свіней, якая з'явілася ў Беларусі гэтым летам. Кампенсацыю насельніцтву выплачвалі на працягу тыдня. За 1 кг жывой вагі беларусы атрымлівалі звыш 18 тысяч рублёў, інфармуе галоўны дзяржаўны ветэрынарны інспектар Юрый Піваварчык.





Ён прыгадаў пра крытыку Аляксандра Лукашэнкі і адзначыў, што няўважлівых і некарэктных адносінаў да насельніцтва "пры выкананні спецыяльных мерапрыемстваў па барацьбе з афрыканскай чумой свіней" не будзе. Аднак Юрый Піваварчык звярнуў увагу і на паводзіны насельніцтва: "Вельмі важна, каб людзі не хавалі выпадкі захворванняў жывёлаў".





Як паведамляе БЕЛТА, на сённяшні дзень зоны пагрозы вызначаны ў радыусе ад 40 да 60 км, а буферная зона — да 100-120 км ад ачагоў захворвання. Нагадаем, што стала вядомая карта свіной чумы ў Беларусі. Яе мелі пры сабе ўдзельнікі нядаўняй нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.

Фота — bymedia.net