Беларусь плануе паставіць у Кітай малака на $13 млн

Беларусь плануе паставіць у Кітай малака на $13 млн

Беларусь плануе заключыць кантракты на пастаўку ў Кітай малака на 13 мільёнаў долараў. Як паведаміў журналістам надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды, гэта нязначная сума на фоне агульнага тавараабароту, аднак гэта першыя вялікія пастаўкі і яны выраслі ў некалькі разоў за апошнія месяцы.

Дыпламат таксама адзначыў, што аснова беларускага экспарту ў Кітай — пастаўкі калійных угнаенняў, але варта змяніць сітуацыю.

Беларусь плануе болей пастаўляць у Кітай спажывецкіх тавараў і прадуктаў, а таксама развіваць супрацоўніцтва ў сферы паслугаў, у тым ліку ў турызме, паведамляе БЕЛТА.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі