Беларусь перадала Сербіі чатыры знішчальнікі МіГ-29

Беларусь перадала Сербіі чатыры знішчальнікі МіГ-29

Войска Сербіі атрымала ад Беларусі чатыры знішчальнікі МіГ-29. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на міністра абароны Сербіі Аляксандра Вуліна.

Міністр удакладніў, што перадача самалётаў адбылася ў адпаведнасці з дамовай паміж кіраўнікамі дзяржаваў Аляксандрам Лукашэнкам і Аляксандрам Вучычам. Вулін распавёў, што Сербія атрымала яшчэ шэсць МіГ-29 з Расіі і чатыры такія ж знішчальнікі з Беларусі. Дзякуючы гэтаму, ВПС Сербіі атрымаюць эскадрыллю з 14 самалётаў, што забяспечыць паветраную перавагу Бялграда ў рэгіёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі