Вы тут

Беларусь і Расія правядуць ваенныя вучэнні для абароны межаў на поўдні

Сумесныя ваенныя вучэнні Беларусі і Расіі / Ілюстрацыйнае фота anna-news.info​

Беларусь запланавала правядзенне вучэнняў з Расіяй па прыкрыцці паўднёвых межаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на міністра абароны Віктара Хрэніна.

Вучэнні не будуць праводзіцца з такім жа маштабам, як вучэнні "Захад" або "Шчыт Саюза". Разам з тым беларускія і расійскія ўзброеныя сілы запланавалі комплекс мерапрыемстваў на сярэднетэрміновую перспектыву па прыкрыцці паўднёвых межаў Беларусі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 20 кастрычніка Расія і Беларусь працягнулі тэрміны размяшчэння на тэрыторыі рэспублікі двух вайсковых аб'ектаў РФ. Гаворка ідзе пра вузел сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе ў Баранавічах і радыёстанцыі ваенна-марскога флоту ў Вілейцы. Бакі таксама зацвердзілі план мерапрыемстваў па забеспячэнні ваеннай бяспекі дзвюх краін, які разлічаны да 2024 года. Найбольш маштабным мерапрыемствам стане сумеснае вучэнне "Шчыт Саюза" ў 2023 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.