Падоўжаныя пагадненні аб размяшчэнні ў Беларусі двух вайсковых аб'ектаў РФ

Кіраўнікі міністэрстваў абароны РФ і РБ Сяргей Шайгу і Віктар Хрэнін / t.me/mod mil by​
Кіраўнікі міністэрстваў абароны РФ і РБ Сяргей Шайгу і Віктар Хрэнін / t.me/mod mil by​

Расія і Беларусь падоўжылі тэрміны размяшчэння на тэрыторыі рэспублікі двух вайсковых аб'ектаў РФ, паведамляе ТАСС.

Гаворка ідзе пра вузел сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе ў горадзе Баранавічы і радыёстанцыі ваенна-марскога флоту ў горадзе Вілейка.

Адпаведныя дакументы падпісалі кіраўнікі ваенных ведамстваў Расіі і Беларусі Сяргей Шайгу і Віктар Хрэнін у сераду ў Маскве, дзе прайшла сумесная калегія міністэрстваў абароны дзвюх краін.

На сустрэчы таксама быў зацверджаны план мерапрыемстваў па забеспячэнні ваеннай бяспекі дзвюх краін. План разлічаны да 2024 года. Найбольш маштабным мерапрыемствам стане сумеснае вучэнне "Шчыт Саюза", якое адбудзецца ў 2023 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі