Беларусь абмежавала ўвоз свініны з Сумскай вобласці Украіны

Беларусь з 20 снежня абмежавала ўвоз свініны з Сумскай вобласці Украіны з-за афрыканскай чумы свіней. Як інфармуе дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны, абмежаванні датычацца і жывых свіней. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.

У дэпартаменце адзначылі, што прымаюцца меры па кантролю за забеспячэннем біялагічнай абароны буйных беларускіх свінагадоўчых комплексаў, фермаў і гаспадарак усіх формаў уласнасці.

БЕЛТА паведамляе, што з сённяшняга дня часова абмежаваны ўвоз у Беларусь з федэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія (Нямеччына) жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, мяса птушкі, прадуктаў перапрацоўкі курынага яйкі, пуху і пяра, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, кармоў расліннага паходжання, паляўнічых трафеяў. Прычына — выяўленне выпадкаў захворвання птушак на высокапатагенны грып.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі