"Барселона" сёння сустрэнецца з ПСЖ, Ібрагімавіч згуляе

21 красавіка адбудуцца два матчы 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Барселона" на сваім полі прыме парыжскі ПСЖ. Пачатак у 21.45 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5". Нагадаем, у першым матчы "Барса" выйграла з лікам 3:1. Тады з-за дыскваліфікацыі не гуляў лідар ПСЖ Златан Ібрагімавіч (на здымку), які сёння выйдзе на поле.

У Мюнхене "Баварыя" згуляе з "Порту". Пачатак у 21.45 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 2". Нагадаем, у першым матчы нямецкі клуб у гасцях прайграў — 1:3.

Яшчэ два чвэрцьфіналы Лігі чэмпіёнаў пройдуць 22 красавіка: "Рэал" — "Атлетыка" (першы матч — 0:0) і "Манака" — "Ювентус" (першы матч — 0:1).

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі