Балаба назваў фэйкам інфармацыю аб масавым звальненні байцоў з АМАП

Камандзір минскага АМАПа Дзмітрый Балаба​ / ctv.by
Камандзір минскага АМАПа Дзмітрый Балаба​ / ctv.by

Камандзір АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Балаба назваў фэйкам інфармацыю аб звальненні яго супрацоўнікаў з падраздзялення.

Раней экс-сілавікі паведамлялі, што з МУС у трэцім квартале 2020 года (з ліпеня па верасень) нібыта звольнілася 1074 чалавекі. Гэта больш за палову ад агульнай колькасці супрацоўнікаў, якія сышлі з органаў за 9 месяцаў мінулага года — усяго за гэты перыяд з сістэмы МУС звольніліся 2091 чалавек.

"У любой арганізацыі грамадзянскай ідзе пастаяннае рух, перамяшчэнне. Хтосьці пераводзіцца, хтосьці знаходзіць сабе новае месца, хтосьці сыходзіць на пенсію, на іх месца прыходзяць маладыя", — сказаў Балаба ў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ.

Паводле яго слоў, цяпер "дынаміка камплектавання падраздзялення нават лепш, што ў мінулым і пазамінулым гадах".

У Балабы таксама спыталі аб магчымай актывізацыі масавых пратэстаў вясной і гатоўнасці мінскага АМАПу адрэагаваць на гэтыя пратэсты.

"Дзейнасць нашага падраздзялення заключаецца ў тым, каб быць у пастаяннай баявой гатоўнасці, таму мы гатовыя заўсёды. І, паверце, адказ заўсёды будзе парытэтным", — сказаў камандзір мінскага АМАПу.

За рэакцыю на пратэсты пасля выбараў Дзмітрый Балаба трапіў пад санкцыі, у тым ліку ў Вялікабрытаніі. Міністр замежных спраў гэтай краіны Дамінік Рааб, каментуючы ў верасні санкцыйны спіс, казаў пра гатоўнасць "прыцягваць да адказнасці вінаватых у бандытызме, разгорнутым супраць беларускага народа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі