Вялікабрытанія і Канада ўвялі санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі

Вялікабрытанія і Канада ўвялі санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі, яго сына Віктара і высокапастаўленых членаў урада. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Дамінік Рааб, перадае Reuters.

Пад санкцыі трапілі восем чалавек. Ім забаронены ўезд у Вялікабрытанію, а іх актывы будуць замарожаныя. 

Пад санкцыі трапілі Аляксандр Лукашэнка, яго сын Віктар (які з'яўляецца дарадцам кіраўніка краіны па нацыянальнай бяспецы), кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка, міністр унутраных спраў Юрый Караеў, намеснікі міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў і Юрый Назаранка, намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі Хазалбек Атабекаў і начальнік мінскага АМАП Дзмітрый Балаба.

Аналагічныя санкцыі ўвяла і Канада.

Каментуючы гэты крок, Дамінік Рааб заявіў, што Брытанія і Канада не прызнаюць вынікі сфальшаваных выбараў. "Мы будзем прыцягваць да адказнасці вінаватых у бандытызме, разгорнутым супраць беларускага народа, і будзем адстойваць нашыя каштоўнасці дэмакратыі і правоў чалавека", — дадаў ён. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі