Бабіч: Любы напад на Беларусь будзе разглядацца, як напад на Расію

Бабіч: Любы напад на Беларусь будзе разглядацца, як напад на Расію

Расійскі пасол у Беларусі Міхаіл Бабіч пракаментаваў планы стварэння пастаяннай вайсковай базы ЗША ў Польшчы. У інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" ён назваў іх "трывожным фактарам".

Бабіч: "Любы напад на Беларусь, любы, у вайсковым плане, будзе разглядацца [Масквой], як напад на Расію з усімі выцякаючымі з гэтага наступствамі".

Пасол Расіі лічыць, што Беларусь "абсалютна абаронена, можа быць абсалютна спакойная". Паводле яго слоў, у пытаннях абароны ў Масквы і Мінска "абсалютнае ўзаемаразуменне". У аб'яднанай групоўкі войск, кажа Міхаіл Бабіч, "ёсць усе кампаненты, як для абароны, так і для ўдару ў адказ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі