Вы тут

Азаранка абыграла Кербер і выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Берліне

Вікторыя Азаранка / Reuters

Вікторыя Азаранка (16-я ракетка свету) абыграла немку Ангеліку Кербер (27) і выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Берліне. Двухсэтавы паядынак (6:3, 7:5) працягваўся гадзіну і 22 хвіліны.

Наступная саперніца беларускі вызначыцца ў матчы чэшкі Караліны Плішкавай (10) і амерыканкі Джэсікі Пегула (26).

Арына Сабаленка прайграла ўжо ў 1/8 фіналу на турніры ў Берліне. 4-я ракетка свету саступіла ў трох сэтах амерыканцы Мэдысан Кіз з трэцяга дзясятку рэйтынгу — 4:6, 6:1, 5:7.

Ангеліка Кербер і Вікторыя Азаранка / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.