На "Куфары" выставілі на продаж учарашні аўтограф Сабаленка

Лот з аўтографам Сабаленка

Лот з аўтографам Сабаленка / kufar.by

На пляцоўцы "Куфар" з'явілася абвестка аб продажы аўтографа Арыны Сабаленка. Плакат з выявай спартоўкі быў падпісаны 14 ліпеня, калі першая ракетка свету адкрывала ў Мінску грунтавыя тэнісныя корты ў сталічнай сярэдняй школе №86.

"Прадаю аўтограф. Пры мне падпісвала, прапануйце кошты ў прыватныя паведамленні", — напісаў аўтар.

Увагу на лот звярнула ў сацсетцы Threads карыстальніца  rakhovich_valusha.

Іншая карыстальніца сацсеткі апублікавала ў каментарах сваю перапіску з прадаўцом. З яе вынікае, што прадавец гатовы аддаць лот не менш чым за 500 рублёў.

Таксама на "Куфары" можна знайсці яшчэ адзін лот з аўтографам Сабаленка — гэта тэнісны мяч. Ён выстаўлены на продаж у траўні 2026 года. За яго просяць 4000 рублёў, але пакупнікоў пакуль няма. 

На "Куфары" выставілі на продаж учарашні аўтограф Сабаленка
Лот з аўтографам Сабаленка / kufar.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.