"Атлетыка" выбіў "Барселону" з футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

Пасля гасцявой нічыі (1:1) мадрыдцы выйгралі дома ў "Барсы" — 1:0. Адзіны гол у матчы, у якім было шмат галявых момантаў, забіў на 6-й хвіліне Коке. "Атлетыка" выйшаў у 1/2 фінала.



Сенсацыю ледзьве не стварыў "Манчэстар Юнайтэд". Першы матч з "Баварыяй" скончыўся ўнічыю 1:1, а ў гасцях англічане першыя адкрылі лік. На 57-й хвіліне забівае гол Патрыс Эўра, але ўжо праз дзве хвіліны Марыё Манджукіч яго зраўнівае — 1:1. А далей гаспадары поля "даціснулі" сапернікаў — на 67-й хвіліне вызначыўся Томас Мюлер, на 76-й — Ар'ен Робен. Вынік — 3:1 і "Баварыя" ў паўфінале.



Нагадаем, у паўфінал Лігі чэмпіёнаў таксама прайшлі мадрыдскі "Рэал" і лонданскі "Чэлсі".

Лёсаванне матчаў 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў пройдзе 11 красавіка ў швейцарскім Ньёне. Першыя матчы прызначаныя на 22 і 23 красавіка, матчы ў адказ — на 29 і 30 красавіка. Фінальны матч адбудзецца 24 траўня ў Лісабоне.



Фота — Getty Images
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі