Вы тут

Аплаціць праезд смартфонам можна ва ўсіх мінскіх трамваях

Ва ўсіх мінскіх трамаваях праезд можна аплаціць са смартфона / t.me/minskiygorispolkom

Ва ўсіх мінскіх трамваях з 21 ліпеня стала магчыма аплаціць праезд са смартфона. У іх укаранілі сістэму TIX, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама ў сваім Telegram-канале. 

Для аплаты са смартфона пасажыру неабходна спампаваць у GooglePlay або AppStore дадатак "TIX" і прывязаць да яго сваю банкаўскую картку: Visa, MasterCard, БЕЛКАРТ. Сэрвіс зроблены на рускай, беларускай, англійскай і польскай мовах.

Аплаціць праезд можна ўжо на прыпынку, калі патрэбны транспарт яшчэ толькі пад'язджае. У дадатку будуць паказаныя нумар маршруту і прапанова зрабіць аплату. Набыць квіток у TIX можна і ў салоне транспартнага сродку, выбраўшы кнопку "Аплаціць" насупраць патрэбнага нумара вашага транспарту.

Дарэчы, TIX працуе і ў аўтобусных маршрутах №1 і №100 ужо з 4 траўня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.