Вы тут

Амерыканскія астранаўты з карабля Crew Dragon вярнуліся на Зямлю

Вяртанне астранаўтаў на Crew Dragon на Зямлю / Reuters

У нядзелю ў Мексіканскім заліве каля берагоў Фларыды прывадніліся амерыканскія астранаўты Роберт Бэнкен і Даглас Гэрлі. Яны адправўляліся на МКС на новым караблі Crew Dragon кампаніі SpaceX. Іх палёт стаў першай пілатаванай місіяй NASA з амерыканскай тэрыторыі за апошнія дзевяць гадоў, адзначае Радыё "Свабода".

Гэтае паспяховае вяртанне азначае, што амерыканскія астранаўты дзякуючы Ілану Маску зноў атрымалі карабель, здольны дастаўляць іх на арбіту і вяртаць на Зямлю. Гэта першы прарыў такога роду, зроблены прыватнай кампаніяй. Crew Dragon можа стаць адным з галоўных сродкаў рэгулярнай сувязі паміж Зямлёй і МКС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.