Амерыканскі палітолаг назваў дату, калі Расію чакае распад

Падчас дыскусіі на канферэнцыі па глабальнай бяспецы GLOBSEC2014 у Браціславе амерыканскі палітолаг Джордж Фрыдман, сярод іншага, заявіў, што Расія распадзецца ў 2020-я гады. Ён мяркуе, што Аляксандр Лукашэнка доўга не пратрымаецца ў цяперашніх умовах, калі ва Украіне будзе "празаходні ўрад". Пры гэтым амерыканскі даследнік не лічыць такі варыянт імаверным у найбліжэйшыя гады. На ягоную думку, Расія зробіць усё магчымае, каб не дапусціць пераходу Беларусі і Украіны пад заходні ўплыў.





Джордж Фрыдман лічыць, што Расіі дастаткова заключаных дамоваў з Беларуссю аб ваенных базах і вайсковым супрацоўніцтве, і захоп беларускай тэрыторыі яна не плануе, паведамляе Радыё Свабода.