Вы тут

Амбасада ЗША ў Мінску аднаўляе прыём дакументаў

Амбасада ЗША аднавіла прыём заявак на візы / TUT.by

Амбасада ЗША ў Мінску аднаўляе прыём дакументаў і гутаркі для атрымання некаторых тыпаў віз. Пра гэта супрацоўнікі амбасады паведамляюць у сацсетках.

Гаворка ідзе пра студэнцкія візы, працоўныя візы на падставе ўхваленай петыцыі, а таксама гасцявыя візы для паездак у экстранных выпадках, звязаных з хваробай або смерцю сваякоў.

Колькасць месцаў на заяўкі абмежаваная. Яны будуць прымацца з 16 чэрвеня па 1 жніўня. Грамадзянам Беларусі і замежнікам, якія пражываюць у нашай краіне, рэкамендуюць запрасіць час на падачу дакументаў і сумоўе, звязаўшыся з амбасадай праз адрас [email protected].

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.