Аляксандр Лукашэнка сёння паляцеў у Казахстан

Аляксандр Лукашэнка сёння паляцеў у Казахстан

У чацвер, 15 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Казахстан з двухдзённым працоўным візітам. У пятніцу ён прыме ўдзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц Садружнасці незалежных дзяржаў і Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета, інфармуе БЕЛТА.

На саміце СНД плануецца прыняць заявы ў сувязі з 70-годдзем стварэння ААН, 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аб барацьбе з міжнародным тэрарызмам. На Вышэйшым еўразійскім эканамічным савеце гаворка пойдзе найперш пра асноўныя накірункі міжнароднай дзейнасці, эканамічнага развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза.  

Не выключана, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць стварэнне расійскай вайсковай базы на тэрыторыі нашай краіны. Перад выбарамі кіраўнік нашай краіны публічна заяўляў, што гэтае пытанне яшчэ не вырашанае і ён такога рашэння не прымаў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі