Аляксандр Лукашэнка: Мой сын кантралюе ААЦ і вярхушку спецслужбаў

"Мяне папракаюць і што старэйшы сын хоча стаць прэзідэнтам, гэта бліжэй да ісціны, — цытуе беларускага лідара сайт izvestia.kiev.ua. — Але вы дакладна запыталіся, ці хачу я сыну прэзідэнцкага лёсу. Не хачу. Вы не ўяўляеце, што такое прэзідэнцтва для маёй сям'і. Я хачу, каб мае дзеці спакойна жылі, і каб у нас палкамі не кідалі".


Крыху пазней Аляксандр Лукашэнка распавёў, якую ролю яго сын Віктар адыгрывае ў кіраванні дзяржавай:


"Мой старэйшы сын працуе маім памочнікам. Ён надзейны чалавек, нікому не перашкаджае. Ён — дадатковая крыніца інфармацыі для мяне. Ён прыходзіць і распавядае бацьку, што лічыць неабходным.


Вось у Расіі, ва Украіне хто сілавыя структуры кантралюе? Прэзідэнт? А як? Праблемаў жа дастаткова. У нас у Беларусі створаны кампактны аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце, у ім менш за сто чалавек. Яго кантралюе мой старэйшы сын. І па законе яму падкантрольная вярхушка спецслужбаў. Сын хварэе за бацьку, пракурор разумее, што ён падкантрольны, і суддзі разумеюць, што падкантрольныя. Калі галава не гнілая, хвост будзе круціцца".

Лукашэнка: Праз 30 гадоў на гэтым свеце мяне не будзе


Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі