Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад прэзідэнцтва ў НАК

Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад прэзідэнцтва ў НАК

Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад прэзідэнцтва ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі. Ён займаў гэтую пасаду з траўня 1997 года. 26 лютага на Алімпійскім сходзе НАК бацьку змяніў на ёй старэйшы сын Віктар Лукашэнка.

Віктару Лукашэнку 45 гадоў. Ён — памочнік Аляксандра Лукашэнкі па нацыянальнай бяспецы, член Саўбеза. З вясны 2019-га Віктар Лукашэнка выконваў абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК, а ў лістападзе таго года быў абраны на гэтую пасаду.

"Калі дзве кандыдатуры прапаноўвалася, для мяне гэта навіна, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка пра прапанову на пасаду яго і сына. — Я думаў, што вы з адной выйдзеце. Я не планаваў абірацца на чарговы тэрмін кіраўніком алімпійскага камітэта".

Ён папрасіў сход абраць старэйшага сына. "Абяцаю, што крадзяжу, карупцыі, нямэтавага выкарыстання грошай не будзе, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — І стаўленне да спартсменаў і трэнераў будзе самае добрае. Што тычыцца мяне, я ж усё роўна нікуды не пайду ад пытанняў спорту".

Аляксандру Лукашэнку прапанавалі стаць ганаровым прэзідэнтам НАК, але ён палічыў гэта перадчасным і адмовіўся, паведамляе БЕЛТА. Пасаду першага віцэ-прэзідэнта ліквідавалі. Віцэ-прэзідэнтам НАК пераабралі Дзмітрыя Даўгалёнка. У выканкаме застаўся Дзмітрый Баскаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі