Вы тут

МАК: Аляксандр і Віктар Лукашэнкі адхілены ад Алімпійскіх Гульняў

Аляксандр Лукашэнка: новыя санкцыі? / kremlin.ru

Міжнародны алімпійскі камітэт адхіліў прадстаўнікоў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ад Алімпійскіх Гульняў і ўсіх мерапрыемстваў МАК. Гаворка пра прэзідэнта НАК Аляксандра Лукашэнку, першага віцэ-прэзідэнта Віктара Лукашэнку і ўвесь выканкам. Гэта папярэдняе рашэнне, падкрэсліў прэзідэнт МАК Томас Бах. Паводле яго слоў, Міжнародны алімпійскі камітэт прыйшоў да высновы, што кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі не абараняе спартсменаў ад палітычнай дыскрымінацыі, паведамляе ТАСС.

НАК, які ачольвае Аляксандр Лукашэнка, перастане атрымліваць фінансаванне ад Міжнароднага алімпійскага камітэта (санкцыі не датычаць выплат спартсменам, якія рыхтуюцца да Алімпіяды).

Такім чынам МАК пасля праведзенага расследавання прыйшоў да высновы, што ў Беларусі адбываецца пераслед спартсменаў за выказванне імі грамадзянскай пазіцыі. Уладам Беларусі не дапамог збор подпісаў спартсменаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.