Вы тут

Аксёнцаў: словы класіка “Не быць скотам!” — гэта і ёсць наша нацыянальная ідэя

Фелікс Аксёнцаў / Еўрарадыё

26 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — паэт, аўтар тэкстаў легендарнага рок-гурта “Уліс” Фелікс Аксёнцаў.

Беларусы мусяць вярнуць сабе адчуванне ўласнай годнасці, каштоўнасці ўласнага жыцця і гучна выказаць сваю нязгоду быць прыгоннымі. Мы павінныя вярнуць сабе права на тое, каб быць асобай і рабіць сваё, права на тое, каб адрознівацца ад іншых і паважаць іншых адначасова, перакананы Фелікс Аксёнцаў.

Пра тое, як нам вярнуць сабе гэтае адчуванне годнасці, як нам не быць скотам і пры чым тут дэмакратычныя каштоўнасці і парламент, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Феліксам Аксёнцавым

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.