"Акцёрам-тэрарыстам" у Гродне быў супрацоўнік КДБ — BYPOL

BYPOL сцвярджае, што гэта адзін і той жа чалавек / t.me/bypol/
BYPOL сцвярджае, што гэта адзін і той жа чалавек / t.me/bypol/

"Акцёрам-тэрарыстам" у Гродне быў дзейны супрацоўнік КДБ, заявіла ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў BYPOL. Называецца і яго прозвішча — 41-гадовы Аляксей Мікалаевіч Захараў, ураджэнец Гарадка на Віцебшчыне, які служыць у аператыўна-пошукавым аддзеле УКДБ па Віцебскай вобласці (служба вонкавага назірання).

BYPOL адзначае, што аператыўная інфармацыя пра тое, што "ніякага тэрарыста не існавала", атрымана ад удзельнікаў плана "Перамога". Згаданы Захараў быў галоўнай асобай у пастаноўцы КДБ. Сцвярджаецца, што "паказаная інсцэніроўка праведзена напярэдадні Дня Волі 25 сакавіка з мэтай застрашвання беларусаў, якія працягваюць змагацца з рэжымам, а таксама для ўзняцця аўтарытэту т. зв. КДБ перад дыктатарам".

На БТ паказалі сюжэт пра забітага 19 сакавіка сілавікамі "гродзенскага дыверсанта", які нібыта прыбыў з-за мяжы і рыхтаваў тэракт (меў у схованцы выбухоўку, а пры сабе аўтамат і гранату). Паводле дакументаў гэта быў грамадзянін РФ Аляксей Мікалавіч Ламакін, але яны фальшывыя (BYPOL лічыць, што гэта адзіная праўда ў сюжэце). Спачатку паведамлялася, што ён быў забіты, пасля — паранены і памёр па дарозе ў бальніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі