Ахвярамі непагадзі ў ЗША, Канадзе і Бразіліі сталі 65 чалавек

З-за абрываў ліній электраперадач ў паўночных штатах ЗША пры свечках Каляды сустракалі каля 500 тысяч чалавек. Дзясяткі тысяч чалавек дагэтуль застаюцца без электрычнасці. У аўтааварыях на дарогах і ад атручвання ўгарным газам (людзі спрабавалі карыстацца газавымі генератарамі) у ЗША загінулі 17 чалавек. Яшчэ 10 ахвяраў налічылі ў Канадзе. Але гэтыя лічбы не канчатковыя, адзначае агенцтва Associated Press.


У Бразіліі з-за моцных дажджоў на паўднёвым усходзе загінулі не менш за 38 чалавек, а сярод іх 7-гадовае дзіця. Дзясяткі тысяч чалавек былі эвакуяваныя. Для дапамогі гэтым людзям у раёны бедства накіраваныя вайскоўцы.



Фота — cbc.ca
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі