Адзін з пілотаў самалёта, які разбіўся ў Гомелі, у лякарні з пераломам хрыбта

У стане сярэдняй цяжкасці знаходзіцца адзін з членаў экіпажу лёгкаматорнага самалёта, які разбіўся на гомельскім аэрадроме, лекары дыягнаставалі ў яго кампрэсійны пералом хрыбта. Другі член экіпажу пасля аказання першай дапамогі адпушчаны дадому, паведаміў "Інтэрфаксу" прэс-сакратар УМНС па Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў. Як паведамлялася раней, лёгкаматорны самалёт маркі Авіятыка-МАУ890У, які належыць ААТ "Гомельхімсэрвіс", пацярпеў аварыю на аэрадроме Гомеля. Экіпаж самалёта адпрацоўваў прыёмы аварыйнай пасадкі пры адмове рухавіка. Пасля трэцяга кола над аэрадромам самалёт няўдала прызямліўся, у яго пахілілася стойка пярэдняга шасі, і адбылося "капаціраванне" - самалёт упёрся пярэдняй часткай капота ў зямлю.

У выніку аварыі пацярпелі абодва члена экіпажу - мужчыны 1960 і 1966 гадоў нараджэння. З чэрапна-мазгавымі траўмамі, ударамі і ранамі яны былі дастаўленыя ў лякарню.

Гэта ўжо пятая аварыя з удзелам авіятэхнікі ААТ "Гомельхімсэрвіс".

Авіятыка-МАІ-890У - першы двухмесны самалёт КБ МАІ. Прызначэнне самалёта - у асноўным вучэбны, можа быць ужыты і для іншых мэт. Пры стварэнні самалёта ставілася задача зрабіць яго вельмі простым у пілатаванні з параметрамі ўстойлівасці і кіравальнасці, якія характэрныя для лёгкіх і сярэдніх самалётаў традыцыйнай памернасці. Самалёт выпускаецца серыйна акцыянерным грамадствам "Авіятыка" з 1991 году. Распрацаваны ў эксперыментальным студэнцкім канструктарскім бюро МАІ пад кіраўніцтвам Галоўнага канструктара К.М.Жыдавецкага.

Агульная плошча крыла складае 14,3 кв. м, даўжыня самалёта - 5,5 м, размах верхняга крыла - 8,1 м, узлётная маса - 515 кг, максімальная хуткасць - 120 км/г, даўжыня разбегу - 95 м, працягласць палёту - 2,9 г.

"Інтэрфакс"