Вы тут

Адкрыццё метро, якое планавалі на 9 жніўня, перанеслі на лістапад

Адкрыццё трэцяй лініі метро ў Мінску зноў перанеслі / Еўрарадыё

Да лістапада метрабудаўнікі павінныя завяршыць работы на першым участку трэцяй лініі метро. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на аператыўнай нарадзе 14 верасня.

"Зацверджаны графік, вызначаны адказныя. Завяршыць працы першага ўчастка 3-й лініі метро неабходна да лістапада. Зрыву тэрмінаў быць не павінна", — перадае яго словы прэс-служба Мінгарвыканкама.

Адкрыццё трэцяй лініі метро неаднаразова пераносілі. Спярша яе абяцалі пусціць у 2017 годзе, потым — 2018-м і 2019-м. У 2020-м яе планавалі здаць да 3 ліпеня, потым адклалі да 9 жніўня, Дня будаўніка і адначасова дня прэзідэнцкіх выбараў. Аднак і ў гэтыя тэрміны метрабудаўнікі не ўклаліся.

Плануецца, што на першым этапе на гэтай лініі будуць дзейнічаць тры станцыі — "Юбілейная", "Плошча Багушэвіча", "Вакзальная" і "Кавальская Слабада". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.