Ад 100 да 550 рублёў. Колькі каштуюць пломбы ў Мінску і дзе іх можна паставіць

У кабінеце ў стаматолага

У кабінеце ў стаматолага / unsplash.com

Стаматалагічны цэнтр "Апрель" пад Мінскам з 1 красавіка прыпыніў сваю працу. Запісацца на прыём у бліжэйшы час нельга. Пацыентам не тлумачаць прычыны — але выбачаюцца і прапануюць альбо пачакаць да траўня, альбо звяртацца ў іншыя клінікі.

Паставіць пломбу тут каштавала 150 рублёў, — расказвае Еўрарадыё адзін з кліентаў "Апреля". — Працэдуру рабілі пад анестэзіяй, якая ўваходзіла ў гэты кошт. Я залячыў амаль усе зубы — наогул, быў задаволены і цаной, і якасцю працы. Але цяпер трэба шукаць нешта новае, каб усё дарабіць.

Еўрарадыё вырашыла дапамагчы з пошукамі, а заадно вывучыць цэны на пломбы ў прыватных клініках і дзяржаўных платных кабінетах.

 

"Дэнтаклінік"

"Лячэнне ў нас праводзіцца зусім без болю," — напісана на сайце стаматалогіі "Дэнтаклінік".

Такой рэкламы можа быць дастаткова, каб адразу запісацца на прыём.

Колькі тут каштуе палячыць зуб і паставіць пломбу?

Ад 106 да 165 рублёў, — адказвае кансультант. — Кошт залежыць ад таго, колькі карыёзных поласцяў у зубе, якія расходныя матэрыялы выкарыстоўваюцца, прымяняецца ці не прымяняецца анестэзія.

Напрыклад, у адным зубе можа быць ад адной да трох карыёзных поласцяў. Адны пацыенты лечацца з анестэзіяй, другія — без. У працэсе лячэння могуць выкарыстоўвацца дадатковыя матэрыялы.

У нашай клініцы ставяць толькі сучасныя фотапалімерныя пломбы, якія засвечваюцца ўльтрафіялетавай лямпай.

 

"Прэміумдэнт"

Прыватная платная стаматалогія "Прэміумдэнт" прапануе кліентам вылечыць зубы "без страху і болю". Тут выкарыстоўваюць пламбіравальны матэрыял амерыканскай, нямецкай і японскай вытворчасці.

Што наконт цэн?

От 100 до 550 рублей. Сколько стоят пломбы в Минске и где их можно поставить
Клапаціцеся пра сваё здароўе / unsplash.com

Гарадская стаматалогія №7

У рэгістрацыі 7-й гарадской стаматалогіі душэўна.

Так, сонейка. Бліжэйшыя даты — у канцы красавіка, — адказваюць тут на пытанне аб тым, ці можна запісацца на платны прыём да стаматолага, калі пацыент не прапісаны ў раёне паліклінікі.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі