"Гэта не халера". Што здарылася з ліцэістамі БНТУ, якіх адвезлі ў інфекцыёнку

Сем падлеткаў у бальніцы

Сем падлеткаў у бальніцы / mag.103.by

Семярых вучняў ліцэя БНТУ шпіталізавалі ў дзіцячую інфекцыйную бальніцу. Еўрарадыё высветліла, што здарылася і ці ёсць небяспека для іншых навучэнцаў і супрацоўнікаў. Мы патэлефанавалі ў адміністрацыю навучальнай установы і ў бальніцу пад выглядам занепакоенай маці.

 

“Не спадабалася нейкая ежа з курыцы”

Паводле намесніцы дырэктаркі па гаспадарчай рабоце Вольгі Ксяневіч, сёння ў ліцэі неспакойна з самай раніцы: на калідорах шмат людзей — прыехалі спецыялісты з санстанцыі і дзіцячай паліклінікі, якія "праводзяць апытанні". Суразмоўніца кажа, што за два гады, якія яна прапрацавала ў ліцэі, такой мітусні не памятае.

— Сама хацела б ведаць, што адбылося. Я тут працую, а потым хаджу дадому. Адчуваю сябе добра, але і ў сталоўцы не харчуюся, як некаторыя настаўнікі.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі