Вы тут

Абарончае прадпрыемства рэкамендуе частцы работнікаў узяць адпачынкі

COVID-19 выявілі ў 30 супрацоўнікаў "Пеленга" / Reuters

Вядучае беларускае абарончае прадпрыемства "Пеленг" рэкамендуе сваім супрацоўнікам, якія старэйшыя за 60 гадоў, з 1 чэрвеня аформіць працоўныя адпачынкі ці ўзяць адпачынкі за свой кошт. Раней іх адправілі ў адпачынкі з 6 красавіка да 29 траўня з частковым захаваннем заробку. Цяпер дырэкцыя сцвярджае, што "сітуацыя на прадпрыемстве некалькі стабілізавалася, але захворвальнасць у краіне знаходзіцца на высокім узроўні". І каб "знізіць рызыку інфіцыравання", гэтым работнікам прапануюць пабыць дома.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сярэдзіне красавіка стала вядома, што праз COVID-19 "Пеленг" спыняецца на два тыдні. Тады каранавірусная інфекцыя была выяўлена ў сямі супрацоўнікаў. У траўні стала вядома, што двое чалавек памерлі: 43-гадовы Андрэй Фурс і 67-гадовы Анатоль Тарэеў. У іх быў пацверджаны каранавірус.

Як стала вядома Еўрарадыё, на 22 траўня COVID-19 выявілі ў 30 супрацоўнікаў прадпрыемства: два памерлі, 17 паправіліся, 11 знаходзяцца на лячэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.