3 ліпеня ў парадзе паўдзельнічаюць 23 парадныя разлікі ваеннай тэхнікі

3 ліпеня ў парадзе паўдзельнічаюць 23 парадныя разлікі ваеннай тэхнікі

Міністэрства абароны Беларусі распавяло пра тое, якім будзе сёлета на 3 ліпеня, Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь, ваенны парад. Ён пройдзе каля стэлы "Мінск — горад-герой" на праспекце Машэрава. Як звычайна, будуць пешая і механізаваная калона, а таксама авіяцыя.

Як інфармуе прэс-служба Мінабароны, у складзе 18 пешых парадных разлікаў і 23 парадных разлікаў ваеннай тэхнікі паўдзельнічаюць 3 тысячы вайскоўцаў і больш за 250 адзінак баявой тэхнікі. На чале механізаванай калоны будзе рухацца легендарны танк часоў Другой сусветнай вайны — Т-34-85. За ім пойдуць магутныя бронемашыны, артылерыйскія ўстаноўкі і сістэмы залпавага агню, зенітныя ракетныя комплексы, якія цяпер знаходзяцца на ўзбраенні беларускага войска. Парадны разлік тэхнікі расцягнецца на 3 км. Больш падрабязна гл. тут.

Трэніроўкі з механізаванай калонай праходзяць на аэрадрме Ліпкі, а трэніроўкі з пешай калонай — у месцах размяшчэння падраздзяленняў і ў Мінскай ваеннай камендатуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі