Вы тут

15 год жыцця тэатра — ці шмат гэта і што паспелі зрабіць?

Фота: cxt.by

25 верасня Сучасны мастацкі тэатр адзначыць сваё 15-годдзе. Для недзяржаўнага тэатра, які працуе і робіць новыя пастаноўкі выключна дзякуючы глядацкай цікавасці гэта, пагадзіцеся, шмат.

Як атрымліваецца не толькі выжываць, але і ставіць новыя спектаклі без дзяржаўнай падтрымкі? Як у такой сітуацыі не скаціцца да пастановак, разлічаных на непатрабавальнага гледача? Наколькі беларусы "тэатральная нацыя", а праца тэатра — запатрабаваная? Якія цікавосткі падрыхтаваў СМТ да свайго юбілею?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць мастацкі кіраўнік, рэжысёр, актор Сучаснага мастацкага тэатра Уладзімір Ушакоў і кіраўнік тэатра By the way з Чыкага Вячаслаў Кагановіч.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"