Гомельскі драмтэатр абвясціў набор актораў без адукацыі і досведу

Акторы Гомельскага драмтэатра

Акторы Гомельскага драмтэатра / gomeldrama.by

Гомельскі абласны драматычны тэатр абвясціў набор у трупу людзей без акторскай адукацыі і досведу.

"Спецыяльная адукацыя вітаецца, але самае галоўнае — гэта вашы здольнасці і жаданне”, — гаворыцца ў абвестцы на сайце тэатра. У якасці бонусу кандыдатам абяцаюць дапамогу ў далейшым паступленні ў Беларускую акадэмію мастацтваў.

Такая прапанова абурае прафесійных актораў. У каментары гомельскаму выданню "Штодзень" адзін з іх сказаў: "Спецыяльная адукацыя вітаецца, але гэта не галоўнае... Яшчэ 10 год таму з тэатральнага Магілёўскага каледжа не нагою дзверы адкрывалі — яшчэ трэба было заслужыць там працаваць, і прасілі завочна скончыць Акадэмію мастацтваў ці ўніверсітэт культуры. А зараз... Жах".

Праслухоўванні кандыдатаў ужо пачаліся. Памер заробку не называецца.

Праблемы ў тэатрах па ўсёй Беларусі назіраюцца пасля 2020 года: шмат хто з актораў быў звольнены з палітычных прычынаў. Гомельскім аблдрамтэатрам цяпер кіруе Алена Шошына, якая раней узначальвала гарадскі Моладзевы тэатр. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.