Наступны сезон у Купалаўскім тэатры пачнецца з прэм'еры па рамане Івана Шамякіна

Купалаўскі тэатр

Купалаўскі тэатр / Еўрарадыё

Наступны сезон у Купалаўскім тэатры пачнецца з прэм'еры па рамане Івана Шамякіна. Спектакль "Сэрца на далоні" ставіць мастацкі кіраўнік тэатра, расіянін Дзмітрый Акімаў.

У Купалаўскім абяцаюць і іншыя прэм'еры, а таксама "гастролі па гарадах Беларусі і за яе межамі".

За мінулы, 106-ы сезон на сцэнах Купалаўскага тэатра прайшло больш за 280 паказаў рэпертуарных спектакляў. Іх наведала больш за 45,7 тысячы гледачоў. Кожны месяц сталі праходзіць зборныя экскурсіі па гісторыі і закуліссі тэатра.

А вось спіс тэатраў, якія ў мінулым сезоне гастралявалі ў Купалаўскім, паказальны. Іх чатыры: Паўночна-Асецінскі дзяржаўны акадэмічны тэатр (Уладзікаўказ), Томскі абласны тэатр драмы, Пермскі тэатр "Ля Моста" і Ніжагародскі тэатр камедыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.