З'явіліся здымкі з суда ў Гродне над зоркай беларускага "Што? Дзе? Калі?"
![Фёдар Шведаў у судзе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/01ad485d8fb4a0367deeada8860e1bb7.jpg.webp?itok=DAIpXUOL)
Фёдар Шведаў у судзе / sb.by
З'явіліся здымкі з суда ў Гродне над зоркай беларускага "Што? Дзе? Калі?". Фёдара Шведава абвінавачваюць у "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання". На яго руках кайданкі.
Справу з панядзелка разглядае Гродзенскі абласны суд. БЕЛТА не называе прозвішча Шведава, піша пра "жыхара Ашмянскага раёна".
Сцвярджаецца, што Фёдар Шведаў са снежня 2020-га да сакавіка 2021 года ажыццявіў перавод грошай на банкаўскія рахункі прадстаўнікоў "экстрэмісцкіх фармаванняў" (якіх менавіта, не ўдакладняецца).
Высветлілася, што зорку "Што? Дзе? Калі?" судзяць за данаты агулам на 105 рублёў: ён заданаціў 52 рублі 88 капеек ініцыятыве "Честные люди", 26 рублёў 7 капеек — ініцыятыве "Беларуская Рада культуры", яшчэ 26 рублёў 20 капеек — фонду By_Help.
За гэта пагражае да 8 гадоў калоніі.
Фёдару Шведаву 48 гадоў. Ён са Светлагорска, скончыў фізфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта. Разам з сям'ёй жыве ў Ашмянах, мае траіх дзяцей (двое дарослых і адзін непаўнагадовы). У "Што? Дзе? Калі?" гуляе з 2006 года, удзельнічаў амаль ва ўсіх рэспубліканскіх спаборніцтвах. У 2017-м Шведаў атрымаў Вялікую крыштальную саву як лепшы гулец сезона.
Як піша sb.by, Фёдар Шведаў быў затрыманы 26 студзеня 2024-га. Пра тое, што яго збіраюцца судзіць, стала вядома ў пачатку красавіка.
![З'явіліся здымкі з суда ў Гродне над зоркай беларускага "Што? Дзе? Калі?"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/MAX_1320_1.JPG.webp?itok=qwNZrxQ9)
![З'явіліся здымкі з суда ў Гродне над зоркай беларускага "Што? Дзе? Калі?"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/36bcc65d30ab5c96d11babd12a253556.jpg.webp?itok=01AzBou6)
![З'явіліся здымкі з суда ў Гродне над зоркай беларускага "Што? Дзе? Калі?"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/d696234b39932d1b2545012f64133ad1.jpg.webp?itok=3B2cA0jS)
![З'явіліся здымкі з суда ў Гродне над зоркай беларускага "Што? Дзе? Калі?"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/d53bc161ac777fcfea0c8b588df0e219.jpg.webp?itok=l8WCRm6Z)
![З'явіліся здымкі з суда ў Гродне над зоркай беларускага "Што? Дзе? Калі?"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000049_1713172835_37343_big.jpg.webp?itok=pNaluA8z)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.