Вы тут

З'явілася відэа нападу ў Баранавічах безбілетніцы на кантралёра

Безбілетніца спрабуе выйсці з аўтобуса / Скрыншот з відэа

Тэлеканал АНТ паказаў відэа нападу ў Баранавічах безбілетніцы на кантралёра. Здарэнне адбылося 2 сакавіка. 44-гадовая жанчына-пасажыр катэгарычна адмовілася аплочваць праезд у гарадскім рэйсавым аўтобусе. Не захацела яна плаціць і штраф, на прыпынку паспрабавала выйсці з салона. Выхад ёй перакрыла кантралёр. Тады безбілетніца схапіла яе за валасы і некалькі разоў ударыла ў твар.

Да прыезду міліцыі хуліганку закрылі ў салоне. Распачатая крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.